Текст Ляпис Трубецкой – Купала
Текст:
Маці-зямля Святая
Блаславі, што ў сьвеце маю.
Блаславі траву і камень,
Блаславі жыцьцё й каханьне.
Блаславі зямлю і Сонца,
Песняра і абаронца!
Хай пчала бароніць вулей,
А дзяцей мінаюць кулі.
Прыпеў:
Ой, Купала-Купала!
Дождж і цемра – як навала.
Ой, Купала-Купала.
Ой, Купала-Купала,
Сонца зброю нам кавала;
Ой, Купала-Купала!
Маці-зямля Святая,
Блаславі ўсе кветкі мая.
Блаславі лясы і вёскі,
Блаславі сусьвет наш боскі.
Блаславі матулю й тату,
Блаславі агмень і хату,
Блаславі дачку і сына,
Бараніць цябе, айчына.
Прыпеў:
Ой, Купала-Купала,
Наша воля не прапала!
Ой, Купала-Купала.
Ой, Купала-Купала,
Ваяроў на бой гукала !
Ой, Купала-Купала.
Маці-зямля Святая,
Наша зерне прарастае!
Маці-зямля Святая.
Маці-зямля Святая,
Наша зерне прарастае!
Маці-зямля Святая.